?

Log in

Зацемкі наркатычна-этнаграфічныя
 
[Most Recent Entries] [Calendar View] [Friends]

Below are the 20 most recent journal entries recorded in Златка-Шакаладка's LiveJournal:

[ << Previous 20 ]
Tuesday, December 24th, 2013
12:11 pm
СПАДКАВАНЬНЕ МАРТЫНУ БУБЭРУ
Тваё  жыцьцё як баль (банальна)
Зіхценьне, шум, сарамлівасьць
Сукні, тлумы, строі, парфумы
Свае і чужыя, форма і зьмест--
Патроху пачынаеш кеміць.
Шукаеш партнэрку, доўга--
(“Калі адмовіць, не прасі суседкі”)
Наглядаеш  вам абодвум лапік  на паркеце,
Залітым  сонцам—не, не, ён хіба ў белым віне.
І не, гэта званітавала хіба твая дачушка.
Музыка ўсё грае, але ты заняты дзецьмі,
Завязваеш  матузкі, думаеш што вось цяпер
Твой  улюбёны  сьпеў але дзе твая яна, тая
Каторая? Не, ня бачылі; ці няма запальнічкі?
Цёмна за вокнамі, заля пусьцее. Ані сваіх
Ні чужых. Ціха. Нейдзе ўверсе  самотная
Лямпачка-зорачка, асьвятляе далоні што
Ты паднёс да твару—вось лінія жыцьця,
А вось—вось вярчэньня партнэркі. Не супалі.
Тварам у кут, дыягназ несуцяшальны.
Адтаньчыў. Каму дзякаваць за кампанію.
Тут падыходжу я, з пляшкай лyзyвачы (або
Якога іншага трунку): Пабалявалі—дыk ёсьць
За што выпіць. І на што.  І за каго. Але самае
Галоўнае: з кім.
Thursday, December 5th, 2013
3:02 pm
ІМРЭ З ІМАНУІЛАМ НА ІМПАРТНАЙ ІМПАЛЕ У ІМПХАЛЕ (штат Маніпур)
Іматра  іматурнасьці:
Імпостарам іманэнтным
Імпліцытна імкнуся імчаць у імглу,
Імігрую чы ў імпэратывы,
Імунізаваныя ад імпрэсіяў,
Імпартуючы імпэрфэкцыі.
 Імпэратарам іматэрыялізму,
Імамам  імабілізацыі
 Імітую  імаралізм
Імпатэнтаў ды імбіцылаў...
Імплемэнтую  імпрыматур імагінацыі
 Імбрыкаў на імшарах імжыстых.
Tuesday, July 9th, 2013
12:37 pm
ПРАЎДА Ў КОЖНАГА СВАЯ
Мы хацелі, як лепей—кажуць здрайцы і каты
Мы хацелі як лепей—пішуць псы-рэнегаты
Мы хацелі, як лепей—выюць западнаросы
Мы хацелі, як лепей—мармычуць п’янтосы.
Ўсе хацелі, як лепей : і гэбэ і нацысты
Мы таксама, як лепей: гомасэксуалісты
Мы хацелі, як лепей: бацькі-сваякі...
Ўсе хацелі як лепей--а я брыдкі такі.
Friday, June 21st, 2013
4:18 pm
Актавіё Пас - БРАТНЯСЬЦЬ
(ухвала Кляўдыюшу Пталямэю)
чалавекам я
тут у начы
не надоўга
а ноч бяз
краю але
высока
там уверсе
пішуць зоркі
і бяз розуму
кемлю я
што мяне
ўпісана
і ў гэты
момант
нехта маё
выводзіць
імя
Thursday, March 7th, 2013
10:51 am
JUST SO POEM

Through my life I run uncertain

All my maladies forgetting

Hosid, hosid - lapserdak!

Be my sure sign of luck!

Friday, December 28th, 2012
6:30 pm
Навалецьце

Цару Нябёсны! Год гэны наступны

Шчасьлівым зрабіць ты мусіш.

Нізрынь жа долу тыранаў падступных

Дай краю спакой і вусьціш.

Я разумею, што часу замала,

Чатыры ўсяго толькі дні—

Але й не такія ламаў навалы,

Нішчыў сілы чорнай гайні.

Што-ж—замала? Зрабі, Спадару

Вечнасьцю гэты час.

Сьвет прыпыні, і вызнач кару

Ўсім і кожнаму з нас.

А там, як урадзіш—

Нанова закруціш нашу плянэту і неба,

І справядлівых на покуць пасадзіш,

А монстры--хай параць глебу.

Хай будзе чыстым, хай будзе празрыстым

Надыходзячы год—

Каб пад канец яго келіх п’яністы

Ўзьняў мой сьвяткуючы род.

Sunday, December 16th, 2012
10:34 pm
Russell W. Davenport (1899-1954)

Мой край для закаханых у зямлю,

Хто ўвесну нішчыць плугам цяжкім чары

Зімовай сьцюжы, пакідаючы ральлю

Зіхцець пад промнямі, і сонцам валадарыць.

Калі набухшыя, як вены, раўчукі

Заспалай глебы наталяюць смагу,

І статкі быдла гоняць хлапчукі

Дабраславіць красавіковых траваў прагу.

Ўсё існае ў экстазе ды агні,

Дужэюць лярвы, расквітаюць кветкі.

Выкідвае імжысты дзень вясны

Стракатых матылёў, ядвабныя маркеткі.

Цяжарства воляй моцнай лезе вон

З глыбіняў плянэтарнага маўчаньня.

Жыцьцём спачатае ўсё здольнае расьці,

Напоўніць край калосьсем і бляяньнем,

І плодам, ягадай, каб з хмелем падыйсьці

П’янкою брагай жніўня, калі зьзяньне

За небакрай лянуецца сыйсьці.

Thursday, December 13th, 2012
9:24 am
STARGAZING IN DECEMBER

Stargazing daily after five

I’m heading home and lift my eyes

To timid and elusive patterns

And search for God’s sign in the sky.

And walking with the reason up there

I feel the earth’s flatness underneath

Matched by the heaven’s bland flat stare

I’m in between—like dagger in a sheath.

And--bump! And--ah! I hit a stranger

Hey, watch it! Watch!—departing yell.

I watch, and watch—what can be stranger

Than this celestial Godless shell,

Not benefactor nor avenger.

Sunday, August 26th, 2012
1:00 am
НАРОД

НАРОД

Народ-гэта зеў Мобі-Дыка

Народ-гэта вочы-валошкі

І ўзьнятая ўгору матыка

І песьня, падвыпіўшы трошкі.


Народ—гэта шчэнк салаўіны,

Народ--гэта рохкат сьвінячы,

Гук маршу ў паветры зьвінячым,

Чырвоны кумач дамавіны.


Народ—гэта хіхат гіены,

Народ—гэта верш працінальны

І фрэнч палінялы ваенны,

І вечны рамонт капітальны.


Народ--гэта пыльны кампутар,

Што шле мой е-мэйл так марудна.

Ён трэба—каб быць мне пачутай.

Але-ж мне за ім так паскудна.

Saturday, July 14th, 2012
1:22 pm
Эдвард Эслін Камінс ( э э камінс )

ПАДЗЯКАДАНЬНЕ 1956

нечалавечачы жах паглынае

гэтыя нясьвет мой і твой

дзе бог бацькоў свой хрыбет угінае

перад тым хто нас топча у гной


дэмакратыі шэпт лагодны

з радыё-далечы дзень і ноч

“народзе! быць хочаш свабодны--

павер у амэрыкі моц”


раптам маленькая венгрыя

паўстала ды як закрычыць

“годзе камуны і бэрыяў!

дайце свабодна мне жыць!”


крычэла ажно тэрмапілы

маратон, трафальгар, пэрпінян

пачулі  б яе з магілы

крык урэшце дайшоў да ААН


“сьціхні, малая, крышку!

наканавана табе

мець сябрам мяккага мішку

а не--дык ён моцна раве!”


дзядзька Сэм перасмыкнуў

прыгожым сваім плечуком

памяў лібэральную цыцку

кэрхнуў: “моцна заняты кругом”


дык жа дзякуем, дэмакратыя

дыфірамбы ёй будзем пець

і зарыем статую свабоды

(бо пачынае сьмярдзець)

Sunday, July 1st, 2012
1:20 pm
Да наступаюшчего "сьвята вызволу Менску ад нямецка-фашыстаў"

О, краіна!—чакаеш, застылая,

Пад ліпнёвым, ў тры пядзі, ільдом.

Маразы зь Девятово Мая

Душаць твой шыпшынавы стогн.

Так, як летась—сьцюдзёна ў ліпені.

Так, як летась, апоўдні—паўноч.

А я мару пра травеня кіпень,

Красавіцкую зелень наўзбоч...

Пыл бяспамяцтва абыякавы

Ліпаў-клёнаў пакрыў лісты.

Аблапошаны і абкаканы,

У балота  чырвонае ўляпаны—

Браце мой,  што марудзіш ты ?

Sunday, June 24th, 2012
8:19 am
З старой алеаграфіі
Буонапартэ перакрочыў з войскам Нёман
Ці на добрае выйдзе--ведаў толькі чорны воран,
Хадою мернай працякалі рэгімэнты
Скакалі коні, грукацелі палёвыя гарматы.

А Беларусь яшчэ ляжала ў забыцьці,
Раскінуўшыся ўшыркі ад Аўгустова да
Смаленску, ад Трок да Чарнігава і
Чула выбухі ядраў і акаваныя цяжкія
колы палёвых гарматаў на сваёй скуры--
бедным тутэйшым падзоле.

Стракатыя сьцяжкі й вялікія харугвы,
Мігценьне кірасаў і касак прабівалася
Праз прымружаныя вочы. Але яна
не раскрывала іх. І не ўздымалася.

"Не, хіба ня час. Можа год так праз дьвесьце".

(насьледваньне К. Кавафі)
Thursday, April 12th, 2012
4:53 pm
MOON DAY

Brisk sober somber subway morning

Blank blind and stiff and sassy stares

Swift girls squeeze past w/o a warning

Guys dart to cars down dirty stairs

And back and forth collective motions

And shapes, and smells… suppressed desire

Books, papers, kindles—no emotions

Pretentious ritual, gone haywire

I eye the two dim rows of riders

I see the two fast acting teams:

My side -- of schlemiels and outsiders,

And those opposing—masters of their dreams

We fight the other side with fists and knuckles

We slip, get up in car’s blood-flooded aisle

The black nurse opposite, in shoes with golden buckles

Unloads on me her fists’ brown-pinkish hail

I fall, & fall asleep, and have a vision:

I’m riding to my work in subway car

And-what?-announcer’s voice on television (?!?)

“…One certain Miss today has scored a fallen star…

Thursday, March 22nd, 2012
9:41 am
Цёплым днём сакавіцкім

Так рэдка, Божа, так рэдка

Даеш зрабіць нешта вартае

Прыдумаць штось карыснае,

Пакінуць успамін, што ня сорам згадаць.

Так хутка, Божа, так хутка

Сьцякае накрэсьлены час,

Адлятаюць тыдні й месяцы,

Доўжаньне дзён стала доўжаньнем год.

Так цяжка, Божа, так цяжка

Бачыць і раўнаць сябе з іншымі

На балоце шукаць сваёй купіны

І думаць—усё яшчэ наперадзе.

Так брыдка, Божа, так брыдка

Апраўдваць сваё лайдацтва, бязглузьдзе,

Прыдумляць—што зроблена для іншых,

І якія тастаманты застануцца па мне.

Так коўзка, Божа, так коўзка

Ісьці праз свае ранкі, апоўдні, надвячоркі

Караскацца па драбіне лёсу

Гутарыць, пісаць і тэлефанаваць

А пасьля гахнуцца долу

Мехам, падрубленым дрэвам,

Кропляй дажджу, недакуркам

Так горка Божа, так горка.

Monday, January 30th, 2012
9:05 pm
Zlata Vienijaminauna Rivkind (ZVR), scholar of righteousness (sort of)
I'm your Toklas !
And you're my Stein.
If we hold by our claws,
Then all will be just fine.

Mind the sunset--
How bitter it grows?
Time goes rancid--
Right under my nose.
Friday, December 30th, 2011
6:53 pm
АНТОН АШКЕРЦ

КЕЛІХ НЕЎМІРУЧАСЬЦІ


Як душа падступіць да горла, каб выйсьці,

                          Крык: дзе варажбіт, каб адхаяў?

 Каран, сура 75:26-27


Галаву спавіў турбан стракаты,

Збоку ў яго шабля-дамашчанка...

Кніга перад ім ляжыць адкрыта—

Каран-кнігу малады каліф чытае.

Каран-кнігу, суру пра сьмяротнасьць.

І пра сьмерць, і пра жыцьцё за гробам.

Галаву падняў каліф Кардобскі,

Малады ўладар, сам Абдурахман.

Ясны ранак насьвятліў пакоі,

Сьветлы ранак, маладой вясны дзіцятка.

Ды ня сьветла на душы ў каліфа,

Думкі цяжкія каліфа непакояць.

“Сьмерць! Ізноў ты лётаеш наўкола,

Чорным матылём у душу лезеш!

Сьмерць? Памерці? Няўжо--мне таксама?

Алаг, у сэрцы запаліў агонь ты,

Глузд і мудрасьць удзьмуў у голаў,

Ўлады меч магутны ўклаў мне ў рукі!

Глянь жа, як я ад людзей адрозны,

Як сваю ім волю навязую...

Ну і як жа мне цяпер падумаць,

Што сьвятло ў душы нясу, і—цябе, Алаг!

Ну і як жа зь мечам разьвітацца—

Калі ён мне самы верны сябар!

...

Saturday, September 17th, 2011
10:40 pm
АНТОНІ СЛОНІМСКІ
Хто забывае на край свой і славу,
Пры вестцы як люд крывяніць чэскі,
Хто чуецца братам югаславу,
І нарвэгам—калі пакутуе люд нарвэскі

З маткай-гэбрайкай над забітым сынам
Схіляецца, рукі ламае ад жалю
Кацап упадзе—і ён кацапам,
З хахламі плача над Украінай

Той, што ўсім раскрывае сэрца,
Як боль—ён з французам, ён з грэкам.
Ён--з маёй Айчыны.
Зьяўляецца чалавекам.
Friday, July 8th, 2011
3:11 pm
НІКЕ З САМАЙСРАКІ



Ніке з Самайсракі

Нязломная валіць па хвалях

З абламанымі рукамі-нагамі,

Бяздумна і безгалоўна, наперад

Скіраваны ў будучыню торс.

Перамагае Ніке.

Вось каб мне так

На вякі.

(спадкаваньне М. Паўлікоўскай-Яснаржэўскай)

Wednesday, July 6th, 2011
10:47 am
NOTHING compares, nothing COMPARES to

О Мандэльштаме! Жыдзе касароты

Што рымаў моцных шэрагі прывёў

Здабыў Парнас Алімп ды ў райскія вароты

Ўвайшоў ня ты а хэўра халуёў
..........................................

Bo na ziemi powszedniej tej

Nothing gold can stay

Wednesday, December 8th, 2010
10:10 am
30 год і яшчэ крышку

Сьнежань
Маркотна дрэвы—ўстарч,

Гальлём у неба

Дубар
Ну хоць ты танч,
Дзе-б сесьці па патрэбе?

Вецер
Ён сьвішча-гоніць мінакоў

Пад тую арку, дзе

Ленан
Калісьці мацаў кроў-

Мінулае стагоддзе

Шлях мой
Вядзе далей, бывай музыка

Лёс мой

Шчэ надзярэ мне

У лесе лыка

[ << Previous 20 ]
My Website   About LiveJournal.com